
12 жніўня ў Цэнтры беларускай салідарнасці (ЦБС) у Варшаве адбылася лекцыя вядомага польскага юрыста, суддзі і актыўнага абаронцы правоў чалавека Ігара Тулеі!
Спадар Ігар расказаў пра сваё бачанне ролі мірных пратэстаў у фармаванні грамадзянскай супольнасці і падзяліўся польскім досведам негвалтоўных метадаў барацьбы за свае правы. Беларусы ў сваю чаргу задалі пытанні, якія больш за ўсё іх хвалююць, і расказалі аб бягучай сітуацыі ў нашай краіне больш падрабязна.
Акрамя таго, на сустрэчы было аб’яўлена аб рашэнні Ігара Тулеі перадаць узнагароду, атрыманую ад мэрыі Варшавы (10.000 злотых) на карысць рэпрэсіраваным беларусам. Усе перададзеныя сродкі будуць накіраваны на дапамогу двум сем’ям, якія моцна пацярпелі ад пераследу ў Беларусі.
Кіраўніца дэпартаменту прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская падзякавала ад імя нашай арганізацыі за такую падтрымку рэпрэсіраваных і перадала польскаму суддзі памятныя падарункі.
Паводле Цэнтру беларускай салідарнасці