Пісьменнік Саша Філіпенка стаў пераможцам важнай літаратурнай прэміі «Ясная Паляна» ў катэгорыі «Выбар чытачоў» за раман «Вяртанне ў Астрог».
У сваёй прамове ў Вялікім тэатры Саша сказаў, што атрымаў гэтую ўзнагароду дзякуючы салідарнасці беларусаў і сваім настаўнікам. Сярод сваіх настаўнікаў ён называе ў тым ліку беларусаў, якія цяпер сядзяць у турме — паэта Дзмітрыя Строцава, педагога Вольгу Шпарагу і галерыст Аляксандра Васілевіча. Саша кажа, што не толькі датычныя да мастацтва і філасофіі беларусы павінны неадкладна выйсці на свабоду, а наогул усе палітвязні.