Пайшоў з жыцця Іосіф Цыргановіч (11.11.1948 – 28.07.2019)

Спадар Іосіф Цыргановіч стаяў ля вытокаў развіцця беларускага руху ў Латвіі, стварэння таварыства “Прамень” і ансамбля “Надзея”, і да самага апошняга часу з’яўляўся іх адданым удзельнікам, актыўна папулярызуючы беларускую культуру, мову і традыцыі ў Латвіі і Беларусі.

Выказваем спачуванне сям’і, родным і сябрам у сувязі з вялікай стратай. Светлая памяць аб нашым добрым сябры Юзіку назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.

Праўленне Саюза беларусаў Латвіі,
Праўленне і сябры Рыжскага беларускага таварыства “Прамень”