Павел Латушка: «Каардынацыйная рада гатова сесці за стол перамоваў прама цяпер»

Член прэзідыума Каардынацыйнай рады запісаў зварот.

- Каардынацыйную Раду падтрымалі больш за 500 тысяч беларусаў. Дзякуй кожнаму з вас за давер!

Тыдзень таму на платформе Голас было ініцыявана апытанне ў падтрымку Каардынацыйнай рады. Мы хацелі даведацца ад беларусаў, ці згодныя яны, што Канстытуцыйны суд будзе весці перамовы з дзяржавай ад іх імя.

Было апытана больш за 522 тысяч беларусаў. І амаль 97% з іх нас падтрымалі. Такога прызнання ні адзін грамадскі рух у Беларусі не атрымаў. І я ўпэўнены, што менавіта так будзе працаваць легітымнасць.

Прыйшоў час дыялогу з уладай. І Каардынацыйная Рада гатова проста зараз сесці за стол перамоваў.

Я звяртаюся да ўладаў, а таксама да ўсіх, хто сілай трымае краіну ў сваіх руках: спыніце ігнараваць голас народа! Толькі дыялог выратуе Беларусь ад канчатковай пагібелі.

novychas.by