У ноч з 26 на 27 сакавіка 2018 года ў г.а. Самара на 70 годзе жыцця раптоўна памёр віцэ-прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Рэспублікі Беларусь «Руска-Беларускае Братэрства 2000» Мікалай Сцяпанавіч Чырко.
Мікалай Сцяпанавіч нарадзіўся 23 красавіка 1948 года ў вёсцы Дзераўная Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Пасля заканчэння ў 1966 годзе Брэсцкага радыётэхнікума, ён быў накіраваны па размеркаванні на Куйбышаўскі ракетабудаўнічы завод «Прогресс». З 1967 па 1988 гг. – начальнік цэха завода.
З 1988 па 1990 гг. – намеснік генеральнага дырэктара ВА «Экран».
З 1990 па 1991 гг. – намеснік генеральнага дырэктара ВА «Красный молот» у горадзе Грозный.
З 1992 па 1994 г. – прадстаўнік ВА «Кагалымнафтагаз».
У 1995-1996 гадах вучыўся ў Плехановскай акадэміі народнай гаспадаркі. Пасля яе заканчэння працаваў старшынёй праўлення Аган-банка, затым перайшоў у «РАО ЕЭС России» у горадзе Самара.
З 2001 года ў шэрагах актывістаў Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000», у 2003 годзе на Агульным сходзе абраны віцэ-прэзідэнтам.
Жонка - Галіна Аляксандраўна Чырко, 1949 г. г. н.; дачка Няфёдава (Чырко) Таццяна, 1970 г. г. н., двое ўнукаў
Захапляўся паляваннем, рыбалкай, любіў працаваць на дачным участку.
Мы смуткуем і выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім.
Праўленне і члены Абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000»