Памяці Валянціны Дарашчонак

Адышла ў лепшы свет Валянціна Іванаўна Дарашчонак, старшыня беларускага таварыства “Спатканне” у Екабпілсе, удзельніца тамтэйшага вакальнага ансамбля “Завіруха”. Валянціна Іванаўна была добрым і чулым Чалавекам, патрыётам сваёй Радзімы – Беларусі. Шануючы традыцыі свайго народа, праводзіла разам з сябрамі “Спаткання” яскравыя імпрэзы, на якія запрашала ў госці нас, сяброў беларускага таварыства “Уздым”. Я з цеплынёй прыгадваю таксама мае творчыя сустрэчы ў Екабпілсе, якія рыхтавала і вяла яна. Мы ж у сваю чаргу былі рады бачыць і чуць Валянціну Іванаўну на нашых мерапрыемствах у Даўгаўпілсе, сустракацца з ёй на святах у іншых гарадах… У мінулым годзе Валянціне Іванаўне была ўручана ўзнагарода – медаль “100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі”.

Спачуванні родным і блізкім. Светлага ёй неба.

Станіслаў Валодзька


Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“ выказвае шчырыя спачуванні сваякам, блізкім, а таксама ўсім, хто ведаў спадарыню Валянціны Дарашчонак. Мы смуткуем разам з вамі.