Сумная навіна прыйшла з Нью-Джэрсі. 16 ліпеня 2020 года памерла мастачка Ірэна Рагалевіч-Дутко.
Яна нарадзілася ў 1942 г. у Жыткавічах. Разам з бацькоўскай сям'ёй на пачатку 1950-х прыехала ў ЗША. Жыла ў Нью-Джэрсі. Сярод іншага, яна ад пачатку рабіла вокладкі БІНіМаўскіх кніг (Наталлі Арсенневай, Алеся Салаўя, Міхася Кавыля і інш.).
Светлая памяць.
Наталля Гардзіенка
Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“ выказвае шчырыя спачуванні сваякам, блізкім, усім, хто ведаў спадарыню Ірэну.