“Падляшскі вянок” на “Падляшскай актаве культур”

Беларускі танцавальны ансамбль “Падляшскі вянок”, які дзейнічае пры Аб’яднанні бацькоў у карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” ў Беластоку, прымае ўдзел у міжнародным фестывалі “Падляшская актава культур”.

Ансамбль выступіў у часе цырымоніі адкрыцця, якая праходзіла ў цэнтры Беластока.

У межах фестывалю “Падляшскі вянок” наведае таксама Шэпетова, дзе дасць сольны канцэрт.

У складзе ансамбля больш за сорак дзяцей у двух узроставых групах. Мастацкі кіраўнік - Аксана Прус. За амаль чатыры гады дзейнасці Падляшскі вянок стаў лаўрэатам міжнародных фестываляў у Польшчы і Балгарыі, дзе прадстаўляў беларусаў Беласточчыны.

фота: Маніка Каліцка, Зміцер Косцін, Падляскі Ваяводскі Асяродак Анімацыі Культуры,
Зміцер Косцін