“Ой, Жураўка”: альбом аўтэнтычных спеваў ад іркуцкіх “Крывічоў

Ансамблю аўтэнтычнай песні “Крывічы” – 10 гадоў (2009–2019)

Ура! Мы ўсё ж такі змаглі запісаць трэці альбом нашага Іркуцкага ансамблю аўтэнтычнай песні “Крывічы”. Чаму “ўсё ж такі”? Ды таму, што неабходнасць у выхадзе гэтага запісу саспела яшчэ ў 2016 годзе, але ўвесь час гэтаму перашкаджалі розныя складанасці. І ўсё ж да 10-гадовага юбілею мы пераадолелі ўсе цяжкасці, выйгралі грант па Губернскім сходзе грамадскасці ў 2018 годзе па праекце “Спадчына беларусаў Іркуцкай вобласці”, і альбом, які мы назвалі “Ой, Жураўка” выйшаў у свет.

Першы альбом ансамбля “Крывічы” “Вецярок вее...” выйшаў у 2011 годзе, другі альбом “А ў калядачкі“ – у 2013 г. І вось праз шэсць гадоў мы запісалі трэці альбом. За гэты час склад нашага калектыву істотна змяніўся. Але дзякуючы нязменнаму кіраўніку нашага ансамблю Волі Галанавай калектыў працягвае жыць і твар калектыву застаецца нязменным.

На жаль, непасрэдныя носьбіты старадаўняй культуры беларускіх спеваў сыходзяць з жыцця. Некаторыя песні, прадстаўленыя ў гэтым альбоме, мы запісалі ў бабуляў, якіх ужо няма... Мы па-ранейшаму ездзім у этнаграфічныя экспедыцыі па Іркуцкай вобласці і запісваем у старажылаў вёсак, заснаваных беларускімі перасяленцамі у Прыбайкалле больш за сто гадоў таму, песні ў старадаўняй аўтэнтычнай манеры выканання. Іх галоўная асаблівасць – выкананне без акампанементу, без сучаснай апрацоўкі, “на апоры”. Мы стараемся захаваць гэтую старадаўнюю манеру і даць песням другое жыццё.

Склад ансамблю “Крывічы” (2015–2019), які браў удзел у запісе гэтага альбома:

Воля Галанава (кіраўнік), Алег Рудакоў, Юля Гайсіна, Яна Фадзеева, Зіна Капуцкая, Юля Панава, Каця Тукач, Дзяніс Таранушанко.

Гукарэжысёр: Віталь Пятроў.

Песні запісаныя ў:

Дакучыц Ніны Кузьмінічны з вёскі Тургенеўка Баяндаеўскага раёна;
Кухты Лідзіі Паўлаўны з вёскі Віленск Ніжняудзінскага раёна;
Вінаградавай Марыі Іванаўны з вёскі Аляксандраўск Аларскага раёна;
Івановай Наталлі Мікалаеўны з вёскі Бабагай Заларынскага раёна.

Нашы кантакты: 664003, г. Іркуцк, вул. Леніна, д. 54, каб. 8.
Тэл.: (3952) 40-11-45, 8-902-17-068-30.
E-mail: malanka2000@mail.ru


01-IMG_20200130_191645.jpg


Спіс песень:

1. На мураве
2. Ой, Ароў
3. Ой, Жураўка
4. Пірапёлка
5. Да літала пчолка
6. Садовая яблынька
7. Рэчанька
8. Ой, у полі жыта
9. Капуста
10. Вячэраць
11. Іскарка
12. Покуць
13. Галовачка
14. Ну да я
15. Саўка ды Грышка
16. Там за гаем
17. Зялёны дубочак
18. Галочкі
19. Туман ярам
20. Ой, сьпіўся
21. Ой, кажуць людзі
22. Была ў мужа
23. Наварылі два браты
24. Як пад дубам
25. Наварыў верабей піва

 Іркуцкі клуб «Крывічы»