Кніга беларускай мысляркі Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночае аблічча» трапіла ў дзясятку лепшых немастацкіх кніжак за ліпень/жнівень 2021 года па версіі нямецкага тэлеканала ZDF.
Кожны месяц адмысловае журы, якое складаецца з вядомых 30 крытыкаў, рэкамендуе да прачытання дзесяць навукова-папулярных кніг, якія «паглыбляюць разуменне грамадскіх пытанняў і дазваляюць лепей разумець грамадскія дэбаты».
Кніга нашай суайчынніцы знаходзіцца на трэцім месцы ў гэтым спісе. Яна ўключана ў яго, бо паказвае, што барацьба беларускіх жанчын важная для ўсіх жанчын ва ўсім свеце. Гаворка ў ёй вядзецца пра падзеі жніўня 2020 года ў Беларусі.