
Дарагія беларусы!
Незалежная даследчая кампанія SATIO (http://www.satio.by/). праводзіць апытанне беларусаў замежжа. Гэта людзі, якія нарадзіліся ў Беларусі ці лічаць сябе беларусамі, але ўжо больш за год жывуць за мяжой.
Мэта даследавання - знайсці спосабы ўмацаваць сувязі беларусаў замежжа з радзімай. Вельмі хацелася б зразумець, як можна аб'яднаць намаганні ў пошуку рашэнняў як нашых агульных праблем, так і праблем асобных людзей незалежна ад таго, у якой краіне мы жывем.
Прымаючы ўдзел у даследаванні, Вы дапамагаеце знайсці магчымасці і спосабы для таго, каб нам стаць трохі бліжэй і дадаць станоўчых момантаў у жыццё кожнага з нас!
Вынікі даследавання будуць апублікаваныя і даступныя ўсім. Мы гарантуем поўную ананімнасць Вашых адказаў.
Падзяліцеся, калі ласка, спасылкай на анкету з іншымі беларусамі, якія пражываюць за мяжой, і дапамагчы нам атрымаць больш якасныя дадзеныя.
Можна адправіць спасылку на анкету ў вядомыя Вам чаты беларусаў замежжа альбо прама Вашым знаёмым.
Каб прыняць удзел у апытанні, перайдзіце па спасылцы ніжэй: https://opros.satio.by/