Праўленне і актыў Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» прынялі ўдзел у Навагодніх святочных мерапрыемствах.
Ірына Глуская, прэзідэнт арганізацыі і актыў маладзёжнага аддзялення абласной арганізацыі беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000» на Калядных святах.
Час няўмольна бяжыць наперад, спяшаецца. Вось і праляцелі ўжо, самыя доўгачаканыя і самыя любімыя не толькі дзецьмі, але і дарослымі Навагоднія святы. Якімі яны былі для беларусаў Самарскай вобласці?
Размаўляючы з членамі Праўлення і моладзевым актывам «Руска-Беларускага Братэрства 2000», пераконваюся, што святочны навагодні марафон быў для іх вельмі працяглым і насычаным. Спачатку яны праводзілі стары, 2019 год: для дзяцей арганізавалі і правялі цыкл навагодніх тэатралізаваных прадстаўленняў «Зімовая казка» у партнёрстве з МБУ ДА «Цэнтр пазашкольнай адукацыі «Творчество». Сцэнар гэтых мерапрыемстваў штогод складаюць беларускія педагогі Іна Сухачэўская, Наталля Ганчарова і Ірына Ключнікава. Праўленне «Руска-Беларускага Братэрства 2000» дзякуе ЦПА «Творчество» і асабіста дырэктару Паўлу Панічу за шматгадовае адукацыйнае і творчае супрацоўніцтва.
У Доме культуры «Заря» дзеткі з беларускіх сем’яў з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў штогадовым навагоднім міжнацыянальным дзіцячым свяце «Огоньки дружбы», якое фінансуе Адміністрацыя губернатара і інфармацыйна падтрымлівае Дом дружбы народаў Самарскай вобласці. Юнае пакаленне атрымала масу пазітыўных эмоцый ад казачных прыгод, навагодніх песень, танцаў і сюрпрызаў, якія загадзя прадугледзелі Дзед Мароз і Снягурка, а кульмінацыяй гэтых мерапрыемстваў было ўручэнне навагодніх падарункаў.
Для беларусаў Самарскай вобласці 2019 год быў вельмі багаты на арганізаваныя і праведзеныя мерапрыемствы.
Самы юны беларус Арцёмка Курмакоў таксама прымаў удзел у Калядных мерапрыемствах
“У студзені 2019 г. мы прымалі на самарскай зямлі ганаровага госця – старэйшага дарадніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі, кіраўніка Дзелавога і культурнага цэнтра Пасольства Васіля Чэрніка, а 11–12 студзеня – правялі Круглы стол і канцэртную праграму «Жывём і памятаем», тым самым даўшы старт урачыстым святочным мерапрыемствам, прысвечаным 75-годдзю вызвалення нашай гістарычнай радзімы – Рэспублікі Беларусь”, – дзеліцца сваімі ўспамінамі Ірына Глуская, прэзідэнт САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000».
Следам за навагоднімі прадстаўленнямі для дзяцей прыйшлі Калядныя святы. Увечары 6 студзеня члены праўлення і актыў моладзевага аддзялення арганізацыі на чале з Юліяй Цяплянскай, наведалі службу ў Храме ў гонар Трох Свяціцеляў у Самары, галоўная святыня якога – часціцы мошчаў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Златавуста. У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаў і самы юны беларус Арцёмка Курмакоў, які ўпершыню пазнаёміўся з традыцыямі сустрэчы Раства Хрыстова...
У святочныя дні беларусы Самарскай вобласці наведалі і Самарскую Алімпійскую вёску, новы маштабны спартыўны праект, адкрыццё якога адбылося 28 снежня.
Вялікі агульны збор праўлення і актыву арганізацыі быў абвешчаны 8 студзеня. Месца сустрэчы вызначылі – ФАК ЦДзТТ «Поиск». Праграма мерапрыемства была па-святочнаму цікавай, насычанай каляднымі традыцыямі і забавамі, як на вуліцы каля навагодняй ёлкі, гэтак і за святочным сталом, які быў накрыты стравамі нацыянальнай кухні з улікам беларускіх звычаяў. Святочны стол накрывалі дружна, пад беларускія песні ў выкананні салістак вакальнага ансамбля «Каданс» Анастасіі Гуркінай, Арыны Дунаевай, Крысціны Сухачэўскай, Таццяны Даутавай і Іны Сухачэўскай, мастацкага кіраўніка творчага калектыву. Па традыцыі пад абрус святочнага стала паклалі пучок сена, якое нагадвала, што немаўля Ісус Хрыстос ляжаў у яслях з сенам, а на стол паставілі дванаццаць святочных страў і посуд з зернем. У цэнтры стала размясцілі галоўную святочную страву, куццю – ячменную кашу з мёдам. Акрамя куцці, традыцыйна рыхтуе Ірына Глуская, да святочнага стала кожная беларуская сям'я падрыхтавала і свае стравы. Іна Сухачэўская з дочкамі Крысцінай і Насцяй прыгатавалі рыбу і грыбы, Юлія Цяплянская і Георгій Курмакоў са сваёй дачы прывезлі мочаныя яблыкі і квашаную капусту. Валерый Барсук частаваў пірагамі і піражкамі з сакрэтам, Арына Дунаева з мужам напяклі бліноў з рознай начынкай, а сям'я Гуркіных здзівіла ўсіх прыгажосцю блінных вузельчыкаў з начыннем з свініны і бульбы з зелянінай і смятанай. З ягад і мёду нашы беларускія гаспадынькі падрыхтавалі традыцыйныя беларускія напоі - збіцень (гарачы адвар з траваў і прыправаў з мёдам) і жур (аўсяны кісель). Пірагі і піражкі з сакрэтам для варажбы займалі асаблівае месца на святочным стале. Сюрпрызы – схаваныя пяцірублёвыя манеты – дасталіся Крысціне Сухачэўскай і Анастасіі Гуркінай. Згодна з павер'ем – цяпер яны ўвесь год будуць пры грашах.
Салістка заслужанага вакальнага ансамбля «Каданс» Таццяна Даутава і трое яе сыночкаў, нашы яркія зорачкі – Уладзіслаў, Эміль і Эрык на навагоднім міжнацыянальным дзіцячым свяце «Огоньки дружбы»
Пасля калядных святаў і варажбы навагодні марафон самарскіх беларусаў працягнуўся святочнай сустрэчай Старога Новага года. Моладзь арганізацыі сустракала яго на плошчы Куйбышава, ля галоўнай ёлкі, а пасля наведалі рэзідэнцыю самарскага Дзеда Мароза і Снягуркі, перадалі ім прывітанне ад беларускага Дзеда Мароза, пакаталіся на горках і катку, і з цудоўным настроем уступілі ў Новы 2020 год – у юбілейны год «Русска-Беларускае Братэрства 2000».
Вельмі важна, што ў гэтыя дні праходзілі не толькі традыцыйныя навагоднія ранішнікі і вечары, але і дабрачынныя акцыі.
Валерый Барсук, дэпутат Думы гарадской акругі Самара, памочнік прэзідэнта САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» па сувязях з грамадскімі аб'яднаннямі і дэпутацкім корпусам, сумесна з Адміністрацыяй Савецкага раёна абласнога цэнтра, згодна з існуючай традыцыяй, 30 снежня правялі пятае штогадовае тэатралізаванае навагодняе свята для дзяцей. У гэты дзень навагоднія падарункі атрымалі больш за 300 дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі дашкольнага і школьнага ўзросту, а таксама дзеткі з сем'яў, якія знаходзяцца ў складаных сацыяльных умовах.
Валерый Міхайлавіч кажа, што яго сябры даведаліся аб праблеме ў адной самарскай сям'і, дзе адзінаццацігадовая Марына стала адзінай апорай і надзеяй іх маленькай сям'і. Марына жыве з мамай і бабуляй. Мама – інвалід, яна цяжка хварэе і ўжо доўгі час ляжыць у шпіталі. Бабуля паралізаваная, яна, як кажуць у такіх выпадках, ляжачая хворая, не ўстае. Усе клопаты па хаце, доглядзе за хворымі і бездапаможнымі роднымі кладуцца на яе. Ёй вельмі цяжка, але яна спраўляецца і не губляе надзеі на лепшае. Сябры Валерыя Міхайлавіча наведалі Марыну, прывезлі ёй неабходныя прадукты, навагоднія гасцінцы. Калі спыталі аб пажаданнях, яна папрасіла партатыўную калонку для тэлефона, а напярэдадні Новага года ён сам прывёз ёй партатыўную акустычную сістэму.
Валерый Барсук, дэпутат Думы гарадской акругі Самара, памочнік прэзідэнта САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» па сувязях з грамадскімі аб'яднаннямі і дэпутацкім корпусам з маленькай гераіняй нашых дзён Марынай
“Радасці, вядома, не было канца. Як мала трэба для шчасця маленькаму чалавеку, маленькай гераіні нашых дзён”, – з пэўнай доляй суму кажа Валерый Барсук.
2020 год - юбілейны для абласной арганізацыі беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000». Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні юбілейных мерапрыемстваў звяртаецца да сваіх сяброў і партнёраў: «Дарагія сябры і партнёры, беларусы Самарскай вобласці чакаюць ад вас водгукаў аб дзейнасці арганізацыі, аб сумесных праектах і праведзеных мерапрыемствах, святах за дваццацігадовы перыяд актыўнай дзейнасці. Мы будзем удзячныя вам за добрыя пажаданні і віншаванні з нагоды юбілею. Вашы матэрыялы, віншаванні і пажаданні чакаем на электронную пошту: nickboyko@yandex.ru».
Мікалай Бойка, «Руска-Беларускае Братэрства 2000»