
"Наш масток". Музыка Альберта Белуся, словы Станіслава Валодзькі. Выконвае Юлія Хмяльніцкая (Даўгаўпілс, Латвія).
Жаночы варыянт
НАШ МАСТОК
Дзе бруіцца мой выток
І такі ж выток твой светлы,
Ёсць рачулка і масток
У куточку запаветным.
Дзе не раз душа мая
Замірала ад кахання,
Дзе спачатку ў мроях-снах
Прызначаў ты мне спатанне:
«Ты прыходзь на наш масток, –
Зноў ён будзе хвалявацца.
Ты прыходзь на наш масток
Хуткай плынню любавацца.
Ты прыходзь на наш масток
Пад калінавай зарою.
Ты прыходзь на наш масток –
Шчасце ўжо не за гарою…»
Ёсць на свеце наш масток,
Што ратуе ад адчаю.
Быццам захад і усход,
Лёсы ён сабой злучае.
Рыпне радасна масток,
Як малых, нас пакалыша.
Ля яго лужок, лясок
Нас прывецяць, як калісьці.
«Ты прыходзь на наш масток, –
Зноў ён будзе хвалявацца.
Ты прыходзь на наш масток
Хуткай плынню любавацца.
Ты прыходзь на наш масток
Пад калінавай зарою.
Ты прыходзь на наш масток –
Шчасце ўжо не за гарою…»
У журбе ў чужых краях
На масце падчас вялікім
Наш масток убачу я –
Да сябе ён стане клікаць.
Дзе не раз душа мая
Замірала ад кахання,
Дзе спачатку ў мроях-снах
Прызначаў ты мне спатанне:
«Ты прыходзь на наш масток, –
Зноў ён будзе хвалявацца.
Ты прыходзь на наш масток
Хуткай плынню любавацца.
Ты прыходзь на наш масток
Пад калінавай зарою.
Ты прыходзь на наш масток –
Шчасце ўжо не за гарою…»