„Нарысы, апавяданні і казкі беларусаў Іркуцкай вобласці“ Іркуцкія „Крывічы“ выдалі доўгачаканы альманах!

Доўгачаканая падзея ў беларускай дыяспары Прыбайкалля! Альманах „Нарысы, апавяданні і казкі беларусаў Іркуцкай вобласці“!

Рэдактар-складальнік Алег Рудакоў – даследчык, этнограф, вядомы грамадскі дзеяч, пачынальнік сучаснага культурнага руху беларусаў у Прыбайкаллі. Сябра Рады ЗБС „Бацькаўшчына“.

Кніга выдадзена на рускай і беларускай мовах.


У Іркуцкай вобласці сёння пражывае каля 50 тыс. чалавек. Але іх прысутнасць практычна нікім не вывучана. Як жа беларусы трапілі ў Прыбайкалле? Што рабілі? Чым займаліся? І ці былі ў іх свае асаблівасці? Ці зрабілі яны свой унёсак у развіццё нашага рэгіёну ў эканамічным, сацыялагічным, дэмаграфічным, культурным аспектах?

Матэрыялы альманаху ў папулярнай манеры расказваюць гісторыю перасялення беларусаў у Іркуцкую вобласць. Большасць з дваццаці двух аўтараў альманаху пішуць пра сябе, пра свае сем’і, свой род. Гэта першая спробай асэнсавання ўнёску беларускага народа ў развіццё Прыбайкалля. Ніхто з аўтараў не мае навуковых рэгалій, але ў той жа час кожны з іх сам з’яўляюцца беларусам Іркуцкай вобласці, сам ёсць тым героем, пра якога трэба пісаць, носьбітам культуры, традыцый і побыту беларусаў Прыбайкалля.

29 сакавіка а палове на 17-ю ў „Іркуцкім планетарыі“ (вул. Сядова, 30, 130 квартал) адбудзецца прэзентацыя нашай кнігі і прагляд фільма „Бенедыкт Дыбоўскі. Таямніцы Святога мора“, зняты Студыяй гістарычных фільмаў „Майстэрня Уладзіміра Бокуна“ ў межах праекту „100 імёнаў Беларусі“ пры падтрымцы Міжнароднага фонду „Навука вакол нас“.

Уваход вольны пасля рэгістрацыі па тэлефоне: 8-902-17-068-30 – Алег Рудакоў.



04-.jpg



Яшчэ 150 гадоў таму найбуйнейшае возера планеты лічылася практычна незаселеныя. Навукоўцы свяціла ў адзін голас сцвярджалі: акрамя омуля ды яшчэ некалькіх біялагічных відаў там ніякага жыцця няма. Значыць, і даследаваць няма чаго. Толькі некалькі ссыльных з беларускіх зямель ім не паверылі - і ўсё ж рызыкнулі.

Фільм апавядае пра падзеі 150-гадовай даўніны. Бенедыкт Дыбоўскі, беларус родам з маёнтка Адамарын недалёка ад Маладзечна, прафесар заалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, быў прысуджаны да смерці за ўдзел у паўстанні 1863 г. Праз хадайніцтва Ота фон Бісмарка пакаранне замянілі катаргай, але нават ва ўмовах лесапавалу Дыбоўскі працягваў даследчыцкую працу.

Дзякуючы Бенедыкту Дыбоўскаму і яго сябрам, якiя займалiся вывучэннем Байкала і яго ваколіц, стала вядома, што свет біялагічных відаў у Святым моры куды багацейшы, чым было прынята меркаваць дагэтуль. Дыбоўскі апісаў шмат новых, дагэтуль невядомых навуцы, відаў рачкоў, адкрыў галамянку і шмат іншых відаў.

Паводле прэс-рэлізу