На папулярным канале расійскага журналіста Піваварава выйшаў фільм пра дзейнасць ініцыятывы BYPOL

Гэта «Рэдакцыя» — адзін з самых папулярных youtube-праектаў на пастсавецкай прасторы.

— Пра пратэсты (і іх падаўленне) у Расіі часта гавораць, што яны разгортваюцца па «беларускім сцэнары»,анансуе фільм Аляксей Півавараў у сваім тэлеграм-канале. — Паралелі не настолькі відавочныя: у Мінску было куды больш жорстка, але адна агульнасць у наяўнасці — зараз зацішша ў чаканні вясны.

Як мы памятаем, у Беларусі першы раўнд застаўся за Лукашэнкам, дзякуючы лаяльнасці сілавікоў. Але наколькі яны на самай справе лаяльныя?

BYPOL — арганізацыя, створаная былымі беларускімі сілавікамі, якія ўцяклі з краіны, — заяўляе, што ў шэрагах іх калегаў шмат сумневаў, і менавіта таму яны зліваюць у BYPOL звесткі тых сілавікоў, якія засвяціліся ў беззаконні.

Канстанцін Гольдэнцвайг адправіўся ў Польшчу, каб разабрацца, ці сапраўды гэта расхіствае рэжым знутры, і даведацца, хто дапамагае і хто фінансуе саміх уцекачоў.


novychas.by