На Дзяды ўпарадкавалі беларускія могілкі ў Саўт-Рыверы

Беларусы з Нью-Джэрсі і Філадэльфіі на Дзяды ўпарадкавалі магілы землякоў у Саўт-Рыверы.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары Нью-Джэрсі і Філадэльфіі 3 лістапада сабраліся разам, каб навесці парадак і ўспомніць пра беларусаў, пахаваных на могілках у Саўт-Рыверы (South River, New Jersey), паведамляе ў сваім фэйсбуку Дзяніс Дземчанка.


03-75388311_598989720638715_2454301276809199616_n.jpg


У рысе горада Саўт-Рывер знаходзяцца асобныя беларускія могілкі, што былі заснаваныя ў ХІХ стагоддзі. Тут пахаваны знакамітыя пісьменнікі, палітыкі, навукоўцы, святары і іншыя.


05-74643597_598989747305379_5440556127496437760_n.jpg


Колькасць беларусаў у штаце Нью-Джэрсі, паводле неафіцыйных падлікаў, складае каля 5 тысяч чалавек.


06-74342225_598989910638696_2790043586211610624_n.jpg


Саўт-Рывер — адзін з цэнтраў беларускай эміграцыі. Ужо канцы ХІХ стагоддзя на гэтыя землі пачалі перасяляцца беларусы. А ў пачатку мінулага стагоддзя славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва. Эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі царкву Святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ. Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Германіі.


07-73523460_598989820638705_8667731512180867072_n.jpg


У Саўт-Рыверы беларусы заснавалі прыход Святой Ефрасінні Полацкай і пабудавалі царкву Св. Ефрасінні, тут дзейнічаюць адразу некалькі грамадскіх аб’яднанняў, а таксама выдаюцца газеты на беларускай мове «Беларус у Амерыцы» і «Беларуская думка».

novychas.by