7 снежня ў цэнтры Кіева прайшла акцыя падтрымкі незалежнасці Беларусі. Беларусы Украіны рашуча выступілі супраць падпісання новых інэграцыйных дакументаў паміж Расіяй і Беларуссю.
Удзельнікі акцыі, сярод якіх былі беларускія і ўкраінскія актывісты, сабраліся на Майдане, адкуль у прызначаны час пачаўся рух да беларускай амбасады. Непасрэдна каля амбасады адбыўся пікет. У сваіх прамовах удзельнікі акцыі выказалі салідарнасць з беларускім народам. Беларусы і ўкраінцы супольна адзначылі, што інтэграцыя з Расіяй будзе сапраўдным злом і поўнай стратай нацыянальнай незалежнасці для Беларусі, якая можа стаць чарговай федэральнай акругай РФ. Былі разгорнутыя плакаты з лозунгамі «Беларусь — не Расія», «Каму Лука бацька, таму Ху#ло дзядзька», а таксама плакат з Пуціным і Лукашэнкам са словамі «Два боты пара». Напрыканцы акцыі былі знішчаныя сімвалы расійскай акупацыі Беларусі: расійскі сцяг і партрэт Пуціна.
«Новы Час» паразмаўляў з Алегам, беларусам, адным з арганізатараў акцыі.
— Як вы лiчыце, адбудзецца ў вынiку iнтэграцыя, цi ўсё ж такi не адбудзецца? I якiм чынам такiя акцыi могуць паўплываць на грамадскую думку?
— Ну, калi ўжо было анансавана, што будзе падпiсаная дамова, адной з умоу якой — стварэнне новага ўрада i парламента, то хутчэй за ўсё інтэграцыя будзе. Лукашэнка назад не пойдзе.
— А як вы ставіцеся да ўсіх супярэчлівых заяў Лукашэнкі, якія адбыліся апошнімі днямі? Па гэтых заявах мы то інтэгруемся, то не інтэгруемся...
— 25 гадоў, якія Лкашэнка находзіцца ва ўладзе, навучылі нас яму не верыць.
— Вы лічыце, менавіта такая акцыя на можа абудзіць беларусаў?
— Так. Тут яшчэ галоўнае тое, што гэта інфармацыйная нагода. Магчыма, такія акцыі, як наша, паўплываюць не толькі на думкі людзей, алеі на думкі самаго Лукашэнкі. Мы пакажам беларускай уладзе, што мы так проста Беларусь не аддадзім, што ёсць людзі, якія гатовыя дзейнічаць.