Музыка Цім Суладзэ пакінуў Беларусь

Музыка Цім Суладзэ пакінуў Беларусь. Зараз ён знаходзіцца ў Літве:

"— Я быў вымушаны выехаць з Беларусі, бо людзей пачалі арыштоўваць за тое ж, што рабіў і я. Так, я актыўна браў удзел у аказанні грашовай дапамогі пацярпелым. Я палічыў, што болей дапамагу нашай агульнай справе за мяжой, чым за кратамі. Заклікаю ўсіх разам бурыць муры лукашэнкаўскай турмы! Жыве Беларусь!

Выказваю падзяку тым, хто дапамагаў мне з калідорам у Літву: Беларускаму фонду культурнай салідарнасці, Дому правоў чалавека і ініцыятыве Razam."

Ціматэ Суладзэ — беларус грузінскага паходжання. За вулічныя і дваровыя выступы ўвосень ён быў асуджаны спачатку на 13 сутак, пасля — на 15 сутак.

Паводле BY_culture