Мэдалі да стагодзьдзя БНР уручаныя кангрэсмэнам ЗША

Першага мая адбыліся новыя ўзнагароджаньні Мэдалём да 100-годзьдзя БНР. Сакратар Рады БНР і сябра Камісіі па ўзнагароджаньнях пры Радзе БНР Вячаслаў Бортнік уручыў мэдалі амэрыканскім кангрэсмэнам Джону Шымкусу і Крыстафэру Сьміту за іхную актыўную пазыцыю ў справе абароны правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі.


02-BNR100_JShimkus.jpg

Кангрэсмэн Джон Шымкус узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР


03-BNR100_CHSmith.jpg

Кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

radabnr.org

Тэгі: БНР