«Зямля пад белымі крыламі», «Сінявокая», «Краіна замкаў», «Лёгкія Еўропы»... Так называюць Беларусь самі беларусы і жыхары іншых краін. Чаму так? Знайсці адказ на гэтае пытанне і даведацца яшчэ шмат чаго цікавага можна было на Днях беларускай культуры ў Новасібірскай вобласці.
З 17 па 21 кастрычніка жыхары і госці Новасібірска мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з культурай, традыцыямі і звычаямі Беларусі.
17 кастрычніка «сібірскія беларусы» і «беларускія сібіракі», людзі, якім Беларусь сапраўды блізкая і тыя, хто толькі хацеў пазнаёміцца з гэтай краінай, спяшаліся на адкрыццё Дзён беларускай культуры, якое адбылося ў камернай зале філармоніі.
У холе гасцей сустракала Купалінка. Яна запрашала ўсіх ахвотных на майстар-клас па «выцінанцы», традыцыйным беларускім мастацтве. Удзельнікі майстар-класа спрабавалі свае сілы ў мастацтве выкшталцонага выразання з паперы нацыянальных беларускіх арнаментаў, і даведваліся пра значэнне кожнага з іх. Выраблены сваімі рукамі сувенір госці пакідалі сабе на памяць аб вечары.
Зірнуць на «Беларусь вачыма сібірачкі» можна было ў адным з залаў філармоніі. Алена Анатольеўна Ярохіна, аўтарка выставы і доктарка філасофскіх навук, падчас падарожжа па Беларусі не змагла ўтрымацца каб не пачаць здымаць самыя прыгожыя куткі краіны. Кожны, праходзячы гледзячы на фотаздымкі, у думках здзяйсняў маленькае падарожжа.
Тым часам за кулісамі артысты рыхтаваліся да паказу гледачам усёй прыгажосці напеўнай беларускай «мовы» і непаўторнасці беларускіх народных танцаў. Творчыя калектывы «Белыя Росы», «Свята», «Завіруха», «Вясёлка» закружылаі гледачоў у вясёлкавым карагодзе беларускіх матываў.
Прысутнасць міністра культуры Новасібірскай вобласці Ігара Мікалаевіча Рашэтнікава і дарадцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў горадзе Новасібірску Андрэя Валер'евіча Гасюка на адкрыцці Дзён беларускай культуры пацвярджае той факт, што знаёмства жыхароў Новасібірскай вобласці з беларускай культурай падтрымліваецца, як той казаў, «зверху». І гэта, безумоўна, не можа не радаваць!
На наступны дзень абласная юнацкая бібліятэка з дапамогай тэлемаста звязала з Новасібірскас беларускі горад Магілёў – юныя паэты і чытачы з Сібіры змаглі падзяліцца сваёй творчасцю з аднадумцамі з Беларусі, якія таксама сабраліся ў бібліятэцы. Акрамя таго, госці мелі магчымасць пачытаць вершы беларускіх паэтаў і пазнаёміцца з Беларуссю праз іх творчасць.
Інтэрактыўная навучальная праграма для школьнікаў, падчас якой яны пазнаёміліся з традыцыямі, культурай, кухняй, мовай і іншымі нацыянальнымі асаблівасцямі беларусаў, а таксама згулялі ў народную беларускую гульню «пасадка бульбы», прайшла ў Гарадскім міжнацыянальным цэнтры.
Затым у гасцях у Новасібірскага цэнтра беларускай культуры пабываў дырэктар беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Святаслаў Чарнуха, які распавёў пра творчасць калектыву і адказаў на пытанні гледачоў.
Яркім завяршэннем Дзён беларускай культуры стаў Міжрэгіянальны фестываль беларускага творчасці «У гасцях у Лявоніхі», які прайшоў у Ардынскім раёне. На сцэне Вагайцэўскага СДК выступілі вакальныя і танцавальныя калектывы, творчасць якіх цесна звязана з беларускай культурай. Вакальны гурт «Сябряты» беларускага нацыянальнага аддзялення Школы нацыянальнага адраджэння Асамблеі народу Казахстана Паўладарскай вобласці, які адмыслова прыехаў, каб паўдзеьлнічаць у фестывалі, выканаў песні на беларускай мове. Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выставілі на суд гледачоў свае працы: бісерапляценне, «выцінанка», саломпляценне, вышыванка... А на асобнай выставе былі прадстаўлены вырабы для конкурсу «Беларуская лялька», па выніках якога прафесійнае журы абрала пераможцаў.
Дні беларускай культуры не атрымаліся б такімі яркімі і насычанымі, каб не годная арганізацыя. Тут хацелася б асабліва адзначыць Анастасію Дзяменцьеву, кіраўніцу Новасібірскага цэнтра беларускай культуры, якая не толькі займалася арганізацыйнымі пытаннямі, але і прымала ўдзел у канцэртнай праграме, выконваючы беларускія песні. Добрую арганізацыю, у сваю чаргу, забяспечыла падтрымка Міністэрства культуры Новасібірскай вобласці, за што яму вялікі дзякуй.
Нягледзячы на тое, што Беларусь і Новасібірск падзяляюць чатыры тысячы кіламетраў, за 5 кастрычніцкіх дзён гэтая краіна стала дял сібіракоў па-сапраўднаму блізкай і адкрылася з новага боку!
Таццяна Нялюбіна, Новасібірскі цэнтр беларускай культуры