Мама – слова вечнае, святое...

Шматдзетныя мамы, актывісткі абласной арганізацыі беларусаў, атрымалі віншаванні і заслужаныя ўзнагароды на мерапрыемстве, прысвечаным Дню Маці.

Мама – самае пяшчотнае, ласкавае і добрае слова на свеце, а яшчэ яно – самае галоўнае, у лёсе кожнага чалавека. Невыпадкова, у многіх краінах штогод адзначаюць Дзень Маці. У Беларусі гэтае свята прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы і адзначаецца 14 кастрычніка, а ў Расіі – у апошнюю нядзелю лістапада. Варта сказаць, што Дзень Маці ў Самарскай вобласці пачалі адзначаць яшчэ ў 1994 годзе, тады як у краіне свята афіцыйна з'явілася толькі ў 1998 годзе.

Традыцыйна ў гэты дзень дзеці дораць сваім любімым мамам падарункі, кветкі і, вядома ж, сваю любоў і ўвагу. Цёпла, душэўна, па-сямейнаму з чаяваннем і прысмакамі напярэдадні Дня Маці ў Савецкім ўнутрыгарадскім раёне гарадской акругі Самара ўшаноўвалі шматдзетных мам. На ўрачыстае мерапрыемства, якое адбылося 23 лістапада ў Палацы ветэранаў, былі запрошаныя і беларускія шматдзетныя мамы.

– Нашу арганізацыю на ўрачыстым, святочным мерапрыемстве прадстаўлялі: Святлана Сакалова – мама двух сыноў і дачушкі Ірышкі, Таццяна Даутава, мама трох сыноў, Кацярына Глубінец (Дружыніна) – мама двух сыноў і дачкі Лізаветы. Хачу сказаць, што ў таленавітых мам і дзеці вельмі таленавітыя. Многія з іх рэгулярна бяруць удзел у мерапрыемствах, якія арганізуе і праводзіць абласная арганізацыя беларусаў і нашы сябры – нацыянальныя грамадскія аб'яднанні і Дом дружбы народаў Самарскай вобласці, – распавядае Ірына Міхайлаўна Глуская, прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000».


ФОТО---1.jpg

Беларусы Самарскай вобласці ў коле сяброў



І гэта сапраўды так, Уладзіслаў Даутаў, Ірына Сакалова і Лізавета Глубінец – шматразовыя лаўрэаты міжнародных, усерасійскіх, рэгіянальных фестываляў – конкурсаў.

У канцэртнай праграме, на ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы ветэранаў да Дня Маці, прагучалі віншаванні, як ад кіраўніка абласной арганізацыі беларусаў, так і беларускія зорачкі выканалі для ўсіх матуль песні. Ірына Сакалова задорыстую беларускую песню «Дзяўчыначка беларусачка», а Лізавета Глубінец – лірычную песню «Мама» (Богомолица).

І калі, першая песня адлюстроўвае дзіцячае ўспрыманне узаемаадносін паміж мамай і дачкой і кожнае слова працята дзіцячай шчырай непасрэднасцю, без прыкмет жыццёвых нягод дарослага чалавека: «Ручаёнак, ручаінка, ручаіначка, / Я дзяўчынка-беларуска, белалічанька, / Дома маме я заўсёды памагаю, / Калі сумна мне, то песенькі спяваю»…, то песня «Мама» («Богомолица») у выкананні Лізаветы Глубінец – усвядомленае прызнанне ў каханні, самаму дарагому чалавеку ў свеце: «Мама, мама ты одна не придашь и не разлюбишь / В мире этом и другом ты всегда со мною будешь»…


ФОТО---2.jpg

Ірына Міхайлаўна Глуская, прэзідэнт САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000», Вадзім Аляксандравіч Барадзін, кіраўнік Адміністрацыі Савецкага ўнутрыгарадскога раёна гарадской акругі Самара (злева) і Ігар Валянцінавіч Станкевіч, Герой Расіі, дэпутат Дзяржаўнай Думы (справа)



Усіх прысутных мам з Днём Маці павіншаваў кіраўнік Адміністрацыі Савецкага унутрыгарадскога раёна гарадской акругі Самара Вадзім Аляксандравіч Барадзін.

– Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за вялікі ўклад у выхаванне дзяцей і ўмацаванне сямейных традыцый. Жадаем усім вам сямейнага шчасця, дабрабыту, міру, поспехаў і дабра, – асабліва адзначыў Вадзім Аляксандравіч, уручаючы Лісты падзякі віноўніцам урачыстасці.

Ва ўрачыстай абстаноўцы прэзідэнту Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» Ірыне Міхайлаўне Глускай дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі, Герой Расіі Ігар Валянцінавіч Станкевіч уручыў Памятны знак «За участие в проведении чемпионата мира по футболу 2018 года в городе Самара», а кіраўнік Савецкага раёна Вадзім Аляксандравіч Барадзін – Віншавальныя адрасы, падарунак і букет кветак.

– Ірына Міхайлаўна атрымала заслужаныя ўзнагароды. Яна наша ГАЛОЎНАЯ МАМА для ўсіх членаў беларускай арганізацыі ў Самарскай губерніі. Я вельмі рада і за матуль нашых салістак, якія былі адзначаны Падзячнымі лістамі кіраўніка Савецкага раёна. Ірышке і Лізавеце дзякуй за выдатнае выступленне-віншаванне дарагіх мам, – не хаваючы сваіх радасных эмоцый, кажа Іна Ігараўна Сухачэўская, мастацкі кіраўнік беларускага вакальнага ансамбля «Каданс».

– Хачу выказаць шчырую ўдзячнасць ад ўсіх матуль кіраўніку Адміністрацыі Савецкага раёна Вадзіму Барадзіну і яго намесніку Ганне Крывашчокавай. Нам вельмі прыемна ваша ўвага і клопат! Умеюць прадстаўнікі ўлады працаваць выразна, граматна і прыгожа. Вось, калі б усе так..., – дзеліцца сваімі ўражаннямі аб святочным мерапрыемстве, якое прайшло Ірына Міхайлаўна Глуская, кіраўнік самарскіх беларусаў.


ФОТО---3.jpg

Фота на памяць: Беларускія мамы Самарскай вобласці з заслужанымі ўзнагародамі (злева на права) Кацярына Глубінец (Дружыніна), Святлана Сакалова, Таццяна Даутава, Ганна Крывашчокава, намеснік кіраўніка Савецкага раёна і Ірына Глуская, прэзідэнт САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000»



Прыемным сюрпрызам на гэтым мерапрыемстве для нашых беларускіх прадстаўніц стала і знаёмства з арганізатарам у Самарскай вобласці конкурсу для шматдзетных мам «Місіс Самарская губернія» – Наталляй Станіславаўнай Малыгінай. Яна выхоўвае траіх дзяцей і з'яўляецца ўладальніцай тытулаў «Місіс Паволжа 2016», «Місіс фота» конкурсу «Місіс Расія 2016», уладальніца прэміі «Жанчына-кіраўнік 2017» у намінацыі «Творчасць і крэатыў».

– Так прыемна, калі цябе дзякуюць за тое, што ты мама..., – трохі хвалюючыся, кажа наша суайчынніца Наталля Станіславаўна, якая мае беларускія карані і дадае ўжо ў вершаванай форме: «Всегда легко обидеть мать. Она обиду не заметит. / И только может вам сказать – Не простудись, сегодня ветер. / Любите люди матерей, им в этой жизни мало надо. / Любовь и преданность детей, для них превышая, награда!».

Ад Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» мы сардэчна віншуем усіх мам са святам!

Нашы родныя і любімыя мамы... Вы – аснова ўсяго жыцця і выток любові. Зямны паклон вам, дарагія захавальніцы хатняга агменю за вашу нястомную працу, бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць! Хай вашы дзеці растуць таленавітымі і тымі, што любяць, хай вас заўсёды акружае іх клопат і увага! Здароўя, дабрабыту і шчасця вам і вашым сем'ям!

Мікалай Бойка, “Руска-Беларускае Братэрства 2000”