Леакадзіі Шышэі – 90!

1 чэрвеня споўнілася 90 гадоў Леакадыі Шышэі. Яна і яе муж Кастусь Шышэя стаялі ля вытокаў Таварыства беларускай культуры ў Літве.

З нагоды юбілею сабраліся сябры ТБК, а таксама блізкія Леакадыі Шышэі, каб павіншаваць яе з гэтай датай.

Падчас святкавання беларусы-віленчукі падзяліліся сваімі ўспамінамі, прадэкламавалі беларускія вершы, праспявалі беларускія песні так, як у старыя гады. Таму, можна сказаць, агеньчык беларускасці, які тут захоўваўся дзесяцігоддзямі, не згас, а жыве. Варта адзначыць, што Леакадыя Шышэя прымала ўдзел у жыцці Саюза беларускай моладзі, за што пасьля адбывала пакаранне ў жудаснай сістэме Гулагу. Была ў адным лагеры разам з Ларысай Геніюш.

Паводле Таварыства беларускай культуры ў Літве


Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" далучаецца да віншаванняў!