Наша задача на сёння – зафіксаваць факты парушэнняў і дапамагчы як мага большай колькасці пацярпелых.
Дзеячы і дзяячкі культуры ад самага пачатку былі на перадавой пратэстнага руху, які разгарнуўся пасля выбараў Прэзідэнта ў Беларусі. Яны страцілі працу, сутыкнуліся з пераследам, штрафамі, зняволеннем і катаваннямі за выказванне сваіх поглядаў і ажыццяўленне правоў.
Улады не чуюць культурніцкую супольнасць, ціск на яе ўзмацняецца, але дзеячы і дзяячкі культуры трымаюцца разам у гэтай бітве за справядлівасць, чалавечыя ідэалы і свабоду творчасці.