“Крывічы” выдалі кружэлку: Танцы і карагоды беларусаў Іркуцкай вобласці

Прапаноўваем да вашай увагі навучальны DVD з народнымі побытавымі танцамі і карагодамі беларусаў Іркуцкай вобласці. Гэтыя танцы запісаныя падчас этнаграфічных экспедыцыяў па вёсках, заснаваных беларускімі перасяленцамі больш за 100 гадоў таму, за часам Сталыпінскай рэформы 1902–1912гг.

Актыў Іркуцкага Беларускага клуба «Крывічы» на працягу некалькіх гадоў наведаў больш за 50 вёсак практычна па ўсёй Іркуцкай вобласці. На дыску сабраныя танцы і карагоды, запісаныя ў сельскіх старажылаў з Аларскага, Заларынскага, Зімінскага, Куйтунскага, Тулунскага і Ніжняудзінскага раёнаў.


07-74452639_2783670074977049_8920484440560369664_n.jpg


Спадзяемся, што наш дыск будзе садзейнічаць не толькі захаванню духоўнай нематэрыяльнай спадчыны беларусаў Іркуцкай вобласці, але і адродзіць сярод моладзі цікавасць да традыцыйных аўтэнтычных танцаў і карагодаў. Нашы продкі захавалі традыцыю побытавага танца для нас. Наша задача – пераняць яе і перадаць наступным пакаленням.

Адным з 10 напрамкаў дзейнасці Іркуцкага Беларускага клуба «Крывічы» з’яўляецца праца секцыі «Беларускага сярэднявечнага і побытавага народнага танца». Мы з задавальненнем збіраемся на танцавальныя вячоркі і запрашаем усіх іркуцянаў і гасцей нашага горада танчыць з намі.


08-74693485_2783669784977078_3008485124669964288_n.jpg


Таксама мы ладзім беларускія традыцыйныя святы (Каляды, Грамніцы, Гуканне Вясны, Юр’я, Купалле, Дажынкі, Багач, Пакровы, Жаніцьба Цярэшкі), падчас якіх выконваем аўтэнтычныя беларускія песні, гуляем у старадаўнія народныя гульні, водзім традыцыйныя карагоды і танчым.

Далучайцеся да нас!

Кантакты: 664003, г. Іркуцк, вул. Леніна, д. 54, каб.8.

Тэл.: (3952)40-11-45, 8-902-17-068-30.

E-mail: malanka2000@mail.ru

Алег Рудакоў


Склад запісаў на кружэлцы

Танцы:
"Падгорная"
"Чацьвёра"
"Шасьцёра"
"Полька задам"
"Лявоніха ў тройках"
"Марынінскі кракавяк"
"Лысага"
"Падэспань"
"Ручаёк-Кросны"

Крагоды:
"Запляцісь пляцень"
"Вярба"
"Капуста"