Іркуцкі Беларускі клуб “Крывічы” ў ноч з 23 на 24 чэрвеня правёў яскравы і рамантычны абрад беларускага народа – Купальле!
Я дзякую ўсім актывістам Клуба, усіх дзяўчат і хлопцаў якія дапамаглі гэты Свята зрабіць яркім і незабыўным!!!
Дзякуй Князю Купалішу, Купалінцы, Ансамблю аўтэнтычнай песні “Крывічы” пад кіраўніцтвам Волі, якія выканалі цягам ночы каля 30 традыцыйных купальскіх песень; Ведзьме і Лесавіку, якія ўпрыгожылі блок “нячысьцікаў”; Русалкам, якія выканалі рамантычны, містычны танец; хлопцам, якія паказалі яскравы вогненны выступ; хлопцам, якія прыехалі зранку рыхтаваць пляцоўку і складаць Вогнішча; ансамблю “Смоляночка”, які выокнваў на пачатку свята беларускія народныя песні; нашаму музыку Раману!
Усім вам, сябры, шчыры беларускі Дзякуй!
Таксама дзякуй усім удзельнікам нашага Свята. У нас не было гледачоў. Усе 350 чалавек разам вадзілі карагоды, танчылі, скакалі праз вогнішча, гулялі ў старадаўнія беларускія гульні, шукалі Папараць-кветку, ратавалі ад нячысцікаў Купалінку, на досвітку пускалі вянкі і купаліся ў Іркуце.
Нас было шмат і мы разам акунуліся ў старажытную пару, разам заглыбіліся ў казачную рамантычную Купальскую ноч!
Алег Рудакоў