Кніга «Пётр. Час» Дзмітрыя Плакса ў рэкамендацыях шведскай «Svenska Dagbladet»

Кніга беларускага пісьменніка Дзмітрыя Плакса «Peter. Tid» («Пётр. Час») уваходзіць у спіс кніг, рэкамендаваных газетай «Svenska Dagbladet» («Шведская штодзённая газета»). 

«Цяжкая траўма бацькоў і барацьба з неапісальным злом… Гэта вельмі цяжкая кніга для чытання», – такая заўвага крытыка суправаджае анатацыю да кнігі на сайце газеты. Але варта адзначыць, што спіс фармуецца з кніг, якія не проста былі ўхваленыя крытыкамі, але яшчэ і мелі чытацкі поспех – фактычна гэта бестсэлеры Швецыі.

У жніўні 2019 года трагічна загінуў, зрабіўшыся ахвярай рэзананснага нематываванага забойства, 16-гадовы Пётр Плакс. «Пётр. Час» – гэта кніга жалобы яго бацькі.

Паводле «Svenska Dagbladet»