Пабачыла свет кніга «Гісторыя іспанскіх інстытутаў: ад Сярэднявечча да нашага часу».
Англамоўная “Гісторыя іспанскіх інстытутаў: ад Сярэднявечча да нашага часу” (“History of the Spanish institutions from the Middle Ages to the present”) выдадзеная выдавецтвамі “Dykinson” і “KosmoPolis”
Кніга змяшчае шэраг артыкулаў іспанскіх і замежных даследчыкаў і навукоўцаў, імёны якіх з’яўляюцца сусветна вядомымі: амерыканскі гісторык Жозэф О’Галахан (Joseph F. O’Callaghan), іспанскі эканаміст Габрыэль Тортэлья (Gabriel Tortella), амерыканскі іспаніст Стэнлі Пэйн (Stanley Payne).
Артыкулы прысвечаныя гісторыі, юрыспрудэнцыі, палітыцы. У падрыхтоўцы выдання таксама ўдзельнічалі вядомыя прафесіяналы — ваенныя, супрацоўнікі банкаў, юрысты, і г.д. Варта адзначыць, што дадзенае выданне з’яўляецца адным з першых зборнікаў, апублікаваным на англійскай мове, які падае комплекснае даследаванне гісторыі развіцця іспанскіх інстытутаў ад часоў Сярэднявечча да сучаснасці.
Зборнік быў выдадзены па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам выкладчыка Мадрыдскага ўніверсітэта Камплютэнсэ (Universidad Complutense de Madrid), прадстаўніка Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Іспаніі Алесі Сліжавай, якая таксама з’яўляецца аўтарам артыкула, прысвечанага гісторыі гандлёвай палаты Іспаніі.
“Новы Час” паводле прэс-службы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Іспаніі