У жніўні вядомы беларускі грамадскі дзеяч з Літвы Хведар Нюнька перанёс цяжкую аперацыю. Па словах яго дачкі Ніны Эванс, сп. Хведар упаў і моцна ўдарыўся галавой. Каб выратаваць яму жыццё дактарам давялося рабіць вельмі складаную аперацыю звязаную з трэпанацыяй чэрапа. Зараз Хведар Якубавіч – дома, пад апекай родных і блізкіх. Сп. Хведар ідзе на папраўку, ён адчувае сябе лепей і знаходзіцца ў добрым настроі (на фота сп. Хведар Нюнька пасля аперацыі).
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане