Актывісты беларускіх дыяспар з дапамогай Рэсурснага цэнтру па пытаннях бізнэсу і правоў чалавека звярнулі ўвагу кіраўніцтва 40 замежных кампаній, якія супрацоўнічаюць з беларускім урадам, на тое, што па стане на 10 студзеня па палітычных матывах былі затрыманыя больш за 30 тысяч беларусаў. У прыватнасці рэпрэсіі закранулі шэраг рабочых і прафсаюзных лідараў.
Некаторыя з кампаній адрэагавалі на сітуацыю альбо адказалі на зварот.
Да прыкладу, канцэрн Michelin, адзін з сусветных лідараў у вытворчасці шын, пачаў разбіральніцтва ў гэтым пытанні і накіраваў запыт у БМЗ і БелАЗ, каб праясніць сітуацыю з парушэннем правоў чалавека і працоўнага заканадаўства.