Калядная Ялінка ў Нью Ёрку

13 студзеня прайшла Калядная Ялінка ў беларускім праваслаўным катэдральным саборы БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку. Мерапрыемства было падрыхтавана Нью-Ёркскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) і парафіянамі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага.

Імпрэза сабрала беларусаў з розных ваколіцаў Нью Ёрку. Усіх гасьцей чакала цікавая і насычаная праграма са сьвяточнай вячэрай, батлейкай, калядаваньнем і Сьвяты Мікалай з падарункамі.


04-50006571_2057392411010422_4490706513505026048_o.jpg


Імпрэза пачалася з батлейкі “Калядная Зорка”, якую падрыхтавалі актывісты БАЗА сумесна з парафіянамі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага. Дзякуем усім, хто спрычыніўся да стварэньня гэтай пастаноўкі: Тацьцяне Красоўскай, Расьціславу Гарошку, Алене Пракоп і Іньне Голік, Натальлі Федарэнка, Юры Зэкаву і Алегу Аплевічу. Асаблівая падзяка таленавітай мастачцы Натальлі Сарагавец, якая зрабіла лялек, а таксама нашым акторам: Алене Пракоп, Іньне Голік, Сяргею і Уладзімеру Кудзелічам, Сяргею Журу, Вадзіму Уладзіміровічу, Алегу Харкаўцу!

Асноўную частку імпрэзы веў галоўны калядоўшчык Беларусі, а зараз і Амэрыкі, лідар гурта “Vuraj”, арганізатар “Сьпеўных сходаў”, этнограф – Сяржук Доўгушаў. Разам са спадаром Сержуком усе госьці перанесьліся ў атмасфэру сапраўднага Каляднага Вечара: сустракалі калядоўшчыкаў, частавалі іх, сьпявалі, вадзілі карагоды і гулялі ў калядныя гульні. Калядныя сьпевы таксама былі падрыхтаваныя царкоўным хорам сабору Сьв. Кірылы Тураўскага пад кіраўніцтвам Аллы Орса-Рамана.


05-50104944_2057395861010077_2119544705350893568_o.jpg


Напрыканцы вечара да гасьцей завітаў Сьвяты Мікалай, які з радасьцю шчодра адорваў маленькіх талентаў за іх шчырыя выступы.

Таксама хочам падзякаваць усім, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзеньні Каляднай Ялінкі! Людзей, які зрабілі свой унёсак было сапраўды шмат! Дзякуем Ганьне Шыдловай, Тацьцяне Бурак, Ганьне Сарачынскай, Сьвятлане Казачок, Ганьне Сурмач, Сяргею Саравец, Уладзімеру Караткевічу, Вальжыне Лойка і іншым.


06-50257582_2057393057677024_421577733324144640_o.jpg


Асобна дзякуем старшыні Нью-Ёркскага аддзела – Сяргею Кудзелічу! За добрым кіраўніком ідзе добрая каманда!

Натальля Федарэнка,
фота Тацьцяна Кудзеліч, Сьвятлана Казачок