17 ліпеня ў Тэль-Авіве адбылася чарговая акцыя салідарнасці ізраільцян з Беларуссю.
У гэты раз акцыя салідарнасці адбылася ў традыцыйным месцы масавых ізраільскіх акцыяй - на плошчы Цароў Ізраіля (плошчы Рабіна) ў Тэль-Авіве.
Удзельнікі акцыі стварылі ланцуг салідарнасці з паўстаўшым супраць дыктатуры народам.
У акцыі ўзяло ўдзел каля 100 чалавек. Трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, плакаты "97%", "Свабоду Беларусі", "Свабоду палітвязням". Гучалі лозунгі "Жыве Беларусь", "Выпускай", "Свабоду палітвязням".
Лозунгі за свабоду Беларусі выклікалі цікаўнасць у ізраільцян.
Акрамя лозунгаў спявалі песні "Тры чарапахі", "Грай", "Муры".
Скончылася акцыя сумесным фота.
Наступная акцыя плануецца 27 ліпеня, ў Ашдоде, ля помніка Янкі Купалы.