Іркуцкія беларусы зладзілі на Купалле фотаконкурс

Свята Купальле ў гонар летняга сонцастаяння з’яўляецца адным з самых шанаваных святаў у беларусаў. Аналагі яго існуюць амаль ва ўсіх краінах свету.

02-IMG-20200706-WA0027.jpg

03-IMG-20200706-WA0028.jpg

04-IMG-20200706-WA0029.jpg

Беларусы Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я.Чэрскага арганізавалі онлайн конкурс «Купальскі вянок», да ўдзелу запрашаліся ўсе жадаючыя, дастаткова было адправіць арганізатарам тры фатаграфіі, на якіх захаваны момант вырабу вянка і выніковая праца.


06-501A7707.jpg


Удзельніцы анлайн-конкурсу ўплялі ў свае тварэнні лугавыя водары і буянне летніх фарбаў. Вянкі толькі падкрэслілі прыгажосць сваіх гаспадынь!


07-501A7778-3.jpg


Купальле – самае доўгачаканае, любімае і рамантычнае свята ў іркуцянаў.

Алена Сіпакова, „Беларусы Прыбайкалля“