Іркуцкія беларусы адсвяткавалі Грамніцы

15 лютага на вулічнай пляцоўцы Дома рамёстваў і фальклору беларусы Іркуцка ў коле аднадумцаў і аматараў народных святаў адсвяткавалі Грамнiцы (Стрэчанне) – дзень першай сустрэчы Зімы і Лета, свята “свечкі” і “жывога агню”. Сустрэчу арганізавала Рэгіянальная грамадская арганізацыя “Іркуцкае таварыства беларускай культуры ім. Я.Чэрскага”.


02-fpogmZmLIpQ.jpg


Дзень выдаўся сонечны, і падчас правядзення абраду настрой ва ўсіх быў радасны.  На душы было так лёгка і добра, што здавалася, быццам скрозь аблокі і галіны дрэў на прысутных сыходзіць блаславенне. На паляне гарадскога сквера госці свята высякалі іскру, запальвалі цяпельца і самаробныя васковыя свечкі, спявалі “вяснянкі” і песню “Блаславі, Божа”. Пасля абраду ўсе разам вадзілі карагоды, гулялі і танчылі пад гармонік.


03-XnC_MPPxF-s.jpg


Дзень прадказаў, што вясна будзе ранняя і дасць добры ўраджай пшаніцы. Дадому ўсе вярталіся з верай у шчаслівую долю і надзеяй на паляпшэнне дабрабыту, падаўжэнне роду, на ўсё светлае і добрае.

Хай яно так і будзе!

Іркуцкае таварыства беларускай культуры ім. Я.Чэрскага