Ідзе збор грошай на дапамогу пісьменніку Уладзіславу Ахроменку, які трапіў у рэанімацыю

Пісьменнік, драматург, даследчык архіваў савецкіх спецслужбаў Уладзіслаў Ахроменка знаходзіцца ў коме ў адным са шпіталёў Беластока.

Усім тым, хто жадае спрычыніцца да дапамогі, падаем нумар карткі дачкі, на які можна пераказаць грошы:

Raiffeisen Bank Aval
Yelyzaveta Akhromenko
4188 3700 3012 6232
Тэрмін дзеяння 10/21

Апошнія гады Уладзіслаў Ахроменка з сям’ёй жыў у Чарнігаве, там працаваў у архівах СБУ. Супрацоўнічаў з рэдакцыяй «Радыё Рацыя», офіс якога месціцца ў Беластоку, рыхтаваў і вёў праграму «На ўліку КДБ».

Уладзіславу Ахроменку стала кепска ў гатэлі, ён перанёс інфаркт, ёсць падазрэнне і на мікраінсульт. Калі ён перастаў выходзіць на сувязь з роднымі і сябрамі, яго непрытомным знайшла абслуга гатэлю.

“Новы Час”