„Гуканьне Вясны-2020 на Байкале“ трапіла пад забарону

З 18 сакавіка ў Іркуцкай вобласці абвешчаны рэжым павышанай гатоўнасці ў сувязі з пагрозай ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, звязанай з распаўсюджваннем новай короновирусной інфекцыі, выкліканай COVID-19.

Аднак традыцыя нашых продкаў аб правядзенні абраду „Гуканьня Вясны“ не павінна перарывацца! Іркуцкі Беларускі клуб „Крывічы“ праводзіў гэтае народнае свята штогод, пачынаючы з 1997 года.

Таму мы прапануем правесці 22 сакавіка Флэш-моб «Гукан Вясну разам!»

Кожны ў сябе дома, у сямейным атачэнні, смажыць яечню, робіць булачкі ў выглядзе птушачак (галёпы), робіць самалёцікі і размалёўвае іх, каб яны былі падобныя да птушачак. Затым трэба ўсёй сям’ёй выходзіць на балкон ці ў двор і спяваць вяснянку:


Вясна, вясна, весена ... У-у-у-у!

Весеначка, Дзе твая дачка, панена ... У-у-у-у!

Паненачка, сядзіць у Садочка, шые Саро ... У-у-у-у!

Шые Сарочка свайму сыночку, Васілё ... У-у-у-у!

Васілёчку, сядзіць на Скрыня, шые пяры ... У-у-у-у!

Шые пярыны, сваёй дачушцы Кацяры ... У-у-у-у!

Кацярына, Сонейка Ходзе, беленькая хо ... У-у-у-у!


Пасля апошняга „У-У-У“» трэба запускаць самалёцікі-птушачкі і пачынаць частавацца яечняй і булачкамі-галёпамі.

Ну і вядома, дасылайце фота флэш-мобу на электронную пошту: malanka2000@mail.ru

Мы іх абавязкова размесцім на нашых інтэрнэт рэсурсах.

Алег Рудакоў, Іркуцкі беларускі клуб „Крывічы“