11 кастрычніка ў Маскве на Краснай плошчы затрымалі Дзіну Аўсюкевіч за чырвона-белы парасон, піша t.me/informnevod. Прычыну затрымання паліцэйскія не патлумачылі. Дзяўчыну адвезлі ў АУС "Кітай-горад". Да яе выехаў адвакат Апалогіі пратэсту Аляксандр Альдаеў.