«Дык шануй, беларус, сваю мову!»

Беларускі паэт Алесь Гарун у адным з вершаў заклікае беларуса шанаваць сваю мову. Напэўна, кожны беларус напамяць вучыў гэты твор у школьныя гады, але далёка не ўсе прыслухоўваюцца да класіка. Чаму? Адказам могуць стаць радкі яшчэ аднаго паэта Беларусі – Алеся Ставера, які пісаў “Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць”. Згадзіцеся, што ў гэтым штосьці ёсць. Мы пачынаем сапраўды любіць і цаніць сваю краіну, калі апынаемся далёка ад Радзімы. І як цудоўна, калі “часцінка” той самай Радзімы можа прыехаць да цябе.


01.jpg

Валянціна Панежа падчас інтэрв'ю


02.jpg

Вольга Пачтарова расказвае пра свае работы ў тэхніцы Аплікацыя з саломы


03.jpg

Госці частуюцца стравамі беларускай кухні


Новасібірскі цэнтр беларускай культуры і Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (Магілёў, Беларусь) супрацоўнічаюць не першы год. Не першы год прыязджае ў Новасібірск і Валянціна Панежа – старэйшы выкладчык БРУ. І кожны яе семінар – асобная гісторыя са сваёй назвай і зместам. А ў якасці назвы для лістападнага семінара па беларускай мове быў выбраны той самы радок з верша Алеся Гаруна – “Дык шануй, беларус, сваю мову!” Сагравае душу і тое, што кожны раз на семінар прыходзіць усё больш аматараў беларускай мовы. Гэтай восенню разам з Валянцінай Васільеўнай прыехалі яшчэ дзве калегі: Алена Шарапава і Наталля Мурадзян. Галоўная мэта іх візіта – стажыроўка, але Алена Васільеўна знайшла час, каб прыняць удзел у семінары і расказаць удзельнікам пра нацыянальную беларускую кухню.


04.jpg

Дэгустацыя беларускіх страў


05.jpg

Журы ацэньвае работы конкурснай выставы Беларуская лялька


06.jpg

Майстар-клас нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Томскай вобласці


Нашы магілёўскія госці былі прыемна здзіўлены, даведаўшыся аб тым, што змогуць пабываць на фестывалі беларускай творчасці “У гасцях у Лявоніхі”. Гэты фестываль хоць і штогодовы, але кожны раз мае свае адрозненні, бо праводзіцца ў розных раёнах Новасібірскай вобласці. Самай галоўнай перавагай гэтага з’яўляецца магчымасць прыцягнуць максімальную колькасць мясцовых жыхароў. Бо ў кожным сяле, у кожнай вёсцы ёсць таленты, якія не заўсёды маюць магчымасць прыехаць у абласны цэнтр. У гэтым годзе “Лявоніха” запрашала ўсіх у горад Балотнае. Выбар гэты не выпадковы: у раёне ёсць месцы кампактнага пражывання беларусаў (вёскі Бярозаўка і Баратаеўка).


07.jpg

Народны самадзейны калектыў ансамбль беларускай песні «Чапурушка»


08.jpg

Работы ўдзельнікаў конкурснай выставы Беларуская лялька


09.jpg

Удзельнікі фестываля "У гасцях у Лявоніхі"


Перад канцэртнай праграмай госці здзейснілі праменад па своеасаблівай алеі народных майстроў. Цікавостак там было больш чым дастаткова. Майстры-рамеснікі прывезлі свае найлепшыя работы ў розных тэхніках: саломапляценне, вырабы з бісера і атласных стужак, лялькі, пано з саломкі. Кулінарнымі шэдэўрамі беларускай кухні можна было пачаставацца з лішкам: халаднік, дзяруны, бульбяныя зразы, бабка, піражкі прыцягвалі асаблівую ўвагу. Пасля такіх прысмакаў гасцей чакалі майстар-класы па выцінанцы, прадзенню на верацяне, вышыванню рушнікоў. Ганаровыя госці фестываля – прадстаўнікі Нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Томскай вобласці – падрыхтавалі не толькі вакальныя нумары, але і майстар-клас па вырабу лялькі-дзесяціручкі. Акрамя гэтага, на суд гледачоў і журы была прадстаўлена конкурсная выстава “Беларуская лялька”.


10.jpg

Шэметавы Аліна і Ўладзіслаў - удзельнікі фестываля


11.jpg

Адкрыццё фестываля


12.jpg

Ала Вазнюк - майстар па вышыўцы рушнікоў


Тым часам за кулісамі адбываліся апошнія прыгатаванні перад пачаткам канцэрта. Па традыцыі, падчас цэрымоніі адкрыцця з прывітальным словам выступіла кіраўніца цэнтра беларускай культуры Анастасія Дзяменцьева. Гучала са сцэны і беларуская мова, на якой Валянціна Васільеўна звярнулася да ўдзельнікаў і гасцей свята, пасля чаго пачалася музычная частка фестывалю. “Белавежская пушча”, “Купалінка”, “Рэчанька” – такія родныя кожнаму беларусу песні гучалі ў той дзень.


13.jpg

Анастасія Дзяменцьева ўручае дыпломы і сувеніры ўдзельнікам фестываля


14.jpg

Ансамбль беларускай песні "Завіруха"


15.jpg

Валянціна Жорава з вёскі Баратаеўка праводзіць майстар-клас па прадзенню на верацяне


16.jpg

Майстар-клас па выцінанцы ад Новасібірскага цэнтра беларускай культуры


Як было адзначана вышэй, фестываль “У гасцях у Лявоніхі” – штогадовая падзея, і кожны раз, калі бачыш зацікаўленасць у вачах людзей, разумееш, што беларуская творчасць знаходзіць водгук у сэрцах сібіракоў. Калі мы вярталіся назад у Новасібірск, нашы госці з Магілёва прызналіся: “Мы нават не маглі ўявіць, што ў Сібіры столькі аматараў культуры Беларусі!” І чуць такія словы было вельмі прыемна.

Тэкст і фота: Таццяна Нялюбіна,
метадыст
Новасібірскага цэнтра беларускай культуры