26 сакавіка адбылася сустрэча Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі Сяргея Кандыбовіча з Архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем, які з’яўляецца таксама намеснікам Старшыні Савета ФНКА Беларусаў Расіі.
Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Дзімітрый уручыў абраз Святога Благавернага князя Аляксандра Неўскага Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі.
Абраз Аляксандра Неўскага шануецца ў праваслаўі як прыклад мужнасці, духоўнай моцы, мудрасці і рашучасці. Менавіта таму ў гэты неспакойны час ён будзе духоўным апірышчам для Савета аўтаноміі і ўсіх беларусаў Расіі.
У сустрэчы прыняў удзел Старшыня праўлення Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі „Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія «Украінцы Расіі» Багдан Бязпалька. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва Рускай Праваслаўнай Царквы і славянскіх грамадскіх аб’яднанняў.