"Дачка лясніка"

Словы Станіслава Валодзькі, музыка і выкананне Аляксандра Якіменкі (Астравец).


ДАЧКА ЛЯСНIКА


Ох i дачка ў ляснiка расцвiтае,

Быццам купальская зорачка тая.

Сонца i месяц заўжды за ёй сочаць,

Каб не змаглi прыгажуньку сорочыць.


Прыпеў:

Ой, у ляснiчкi, у чараўнiчкi

Вочкi – чарнiчкi, вусны – сунiчкi,

Косы, нiбыта у ніцай бярозы,

Смех яе шчыры, як россыпы росаў…


Гнецца лясная дарожка падковай, –

Шчасця ўсё зычыць дачцэ ляснiковай.

Год ёй багата зязюлька жадае,

Зводны хор птушак ёй оду спявае.


Прыпеў.


Хлопцы ў акрузе па ёй уздыхаюць,

Так уздыхаюць, – вятрыску ўздымаюць.

I да таго часам моцны вятрыска, –

Краскi ў паклоне схiляюцца нiзка.


Прыпеў.


Станіслаў Валодзька