Часопісу “Культура. Нацыя” споўнілася 5 гадоў. Выйшаў 20-ты нумар

Дарагія чытачы!

Рэдакцыя часопіса “Культура. Нацыя” шчыра віншуе Вас з Калядамі і Новым годам! Зычым Вам і Вашым сем'ям шчасьця, здароў'я, дабрабыту, цудоўнага настрою! Няхай гэты год будзе удачлівым, спакойным і дастойным!

Нашаму часопісу споўнілася 5 гадоў. Так, ён быў заснаваны ў сьнежні 2012 года і ад таго часу выходзіў рэгулярна, кожныя тры месяцы, 4 нумары на год. Цяпер вы трымаеце ў руках 20-ты нумар часопіса. За пяць прайшоўшых гадоў на старонках часопіса друкаваліся арыгінальныя матэрыялы 29 аўтараў. Усяго апублікавана 119 арыгінальных артыкулаў. Агульны аб'ём часопіса склаў каля 1400 старонак, г.зн. у сярэднім кожны нумар выходзіў на 70 старонках.

Часопіс «Культура. Нацыя» зьмяшчаецца на нашым сайце www.sakavik.net , на якім мы дадаткова за пяць гадоў разьмясьцілі 936 матэрыялаў з іншых сайтаў, часопісаў і газет. У наш высокаінфармацыйны век можна знайсьці даволі шмат беларускамоўных сайтаў. Тым не менш, падаецца, што мы таксама знаходзім сваю аўдыторыю. За пяць гадоў наш сайт і часопіс наведалі больш чым 16.600 чытачоў (з больш чым 30.700 праглядамі). Мы з гонарам можам сказаць - большасьць чытачоў паходзяць з Беларусі (56.2%).

З павагай,
рэдакцыя часопіса