31 сакавіка ў напружанай спартыўнай барацьбе каманда па валейболе «ЗУБРЫ» Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» заняла трэцяе месца.
Ужо традыцыйна, дзявяты год запар, штогод вясной у Самарскай вобласці праходзіць Спартыўны фестываль «Дружба народаў», асноўная мэта і задачы якога – умацаванне міжнацыянальных сувязяў і прафілактыка дэструктыўных праяваў на міжнацыянальнай глебе сярод спартыўных заўзятараў, прапаганда фізічнай культуры, спорту і здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам.
Каманда па валейболе «ЗУБРЫ» Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000»
Не стаў выключэннем і гэты год. На ўдзел у спартыўным Форуме «Дружба народаў – 2019» было заяўлена каля двухсот удзельнікаў, гэта дванаццаць каманд па міні-футболе і шэсць - па валейболе. На спартыўных пляцоўках універсальнага комплексу «МТЛ Арэна» сустрэліся прадстаўнікі 13 нацыянальных грамадскіх арганізацый Самарскай вобласці.
Яркія гульнявыя моманты, камандны дух і радасць перамогі – вось што робіць штогадовы спартыўны фестываль адным з самых запамінальных, вясновых міжнацыянальных мерапрыемстваў! Асаблівую атмасферу свята стваралі і заўзятары нацыянальных аматарскіх каманд.
«ЗУБРЫ»у гульні
– У гэтым годзе наша арганізацыя вырашыла выставіць толькі валейбольную каманду, бо вельмі шмат гульцоў футбольнай каманды хварэе або знаходзяцца ў адпачынках. На Спартыўным фестывалі «Дружба народаў – 2019» беларуская валейбольная каманда «ЗУБРЫ», капітан Яўген Фралоў, у вельмі напружанай барацьбе сярод шасці валейбольных нацыянальных каманд паспяхова правяла гульні і выйграла ў армянскай каманды СРОО «Армянская Община» і ў туркменскай каманды СРОО «Туркменский национальный культурный центр «Ватан» («Родина»).
Па выніках усіх згуляных партый на спартыўнай пляцоўцы каманда заняла ганаровае трэцяе месца. Мы ад душы віншуем нашу каманду! Рады і віншуем дарагіх сяброў – спартыўныя нацыянальныя каманды па валейболе і міні-футболе! Перамогу беларускай каманды «ЗУБРЫ», мы прысвяцілі 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта маленькая спартыўная перамога і наш уклад у падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў сталіцы нашай гістарычнай Радзімы горадзе-героі Мінску, – з асаблівым гонарам кажа Ірына Міхайлаўна Глуская, прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000».
Бронзовые прызёры беларуская каманда па валейболе «ЗУБРЫ» падчас узнагароджання
Кіраўнік моладзевага аддзялення арганізацыі Юлія Аляксандраўна Цяплянская перакананая, што спартыўныя мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць прадстаўнікі народаў Самарскай вобласці, спрыяюць умацаванню дружбы і міру на самарскай зямлі. З моладзевым актывам нашай арганізацыі мы абавязкова абмяркуем нашы спартыўныя дасягненні і будзем старацца, каб у наступным годзе на юбілейным дзесятым спартыўным Форуме, беларусы Самарскай вобласці былі прадстаўлены абавязкова і камандай па міні-футболе, – дзеліцца планамі Юлія Аляксандраўна.
Варта адзначыць, што акрамя спартыўных спаборніцтваў ўдзельнікі і госці Фестывалю змаглі ў чарговы раз пазнаёміцца з самабытнай культурай народаў, якія пражываюць у Самарскай вобласці. Ад Дома дружбы народаў Самарскай вобласці працавала выстава нацыянальных галаўных убораў і лялек. Можна было не толькі паглядзець прадстаўленыя галаўныя ўборы розных народаў, але і прымерыць і сфатаграфавацца на памяць.
Кіраўнік моладзевага аддзялення арганізацыі Юлія Аляксандраўна Цяплянская ў нацыянальным казахскім галаўным уборы
– Спартыўны фестываль «Дружба народаў – 2019», які прайшоў паказаў шчырую зацікаўленасць моладзі нацыянальна-культурных аб'яднанняў Самарскай вобласці ў правядзенні падобных мерапрыемстваў. Беларусы, азербайджанцы, казахі, украінцы, башкіры, армяне і іншыя прадстаўнікі шматнацыянальнай самарскай зямлі сябруюць і гэтаму спрыяюць сустрэчы на спартыўных пляцоўках, – перакананы Андрэй Аляксандравіч Кірылюк, дырэктар Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000».
Варта яшчэ адзначыць, што цяперашні спартыўны фестываль «Дружба народаў – 2019» праводзіўся ў рамках рэалізацыі каляндарнага плана афіцыйных фізкультурных мерапрыемстваў і спартыўных мерапрыемстваў Самарскай вобласці на 2019 год, зацверджанага міністэрствам спорту Самарскай вобласці. Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем Фестывалю ажыццяўлялі міністэрства спорту Самарскай вобласці, дзяржаўнае аўтаномная ўстанова Самарскай вобласці «Арганізацыйны цэнтр спартыўных мерапрыемстваў» і дзяржаўная казённая ўстанова Самарскай вобласці «Дом дружбы народаў».
Мікалай Бойка, «Руска-Беларускае Братэрства 2000»