“Без адпачынку”

Музыка Севярына Краеўскага, словы Агнешкі Асецкай.

Пераклад з польскай мовы Станіслава Валодзькі.

Выконвае Сяргей Шабадалаў (Вісагінас, Літва).


БЕЗ АДПАЧЫНКУ


Неўтаймаваны ў сэрцы жаль,
Бо за сіняй даллю ёсць другая даль.
Не прысядзем перш чым дойдзем,
Перш чым зойдзем ў сёмы лес,
Па дарозе, па дарозе
Заспяваем хоць бы раз.


Ці зможам мы аддаць даўгі,
Бо за холадам адным ідзе другі.
Не прысядзем перш чым дойдзем,
Перш чым зойдзем ў сёмы лес,
Па дарозе, па дарозе
Заспяваем хоць бы раз.


Прыпеў:

Даўночаканы грымне баль,
Бо за сіняй даллю ёсць другая даль.
І невылечны сціхне боль,
Бо за чорным каралём – другі кароль.


І нас усцешыць лепшы час,
Бо за чорны туз – мацнейшы будзе ў нас.
Не прысядзем перш чым дойдзем,
Перш чым зойдзем ў сёмы лес,
Па дарозе, па дарозе
Заспяваем хоць бы раз.


Прыпеў.

Кахаць было ці варта нас?
Можа варта, калі картай злой граў час.
Не прысядзем перш чым дойдзем,
Перш чым зойдзем ў сёмы лес,
Па дарозе, па дарозе
Заспяваем яшчэ раз.


..............................................................


Па дарозе, па дарозе
Заспяваем хоць бы раз.


Пераклад з польскай мовы С. Валодзькі