Беластоцкі беларускі музей выкупіў калекцыю беларускіх грамафонных кружэлак

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў Аляксей Трубкін.

Выкупіць калекцыю грамафонных кружэлак беларускага грамадскага дзеяча Канстанціна Майсені ўдалося дзякуючы ахвяраванню вядомага беларускага актывіста Алеся Чайчыца.

Калекцыя складаецца з 40 кружэлак 1950-х гг., 10 з якіх утрымліваюць беларускія запісы.

Заснавальнік беларускай анлайн-бібліятэкі kamunikat.org Яраслаў Іванюк падтрымаў ініцыятыву і прапанаваў размясціць у ёй запісы пасля алічбавання.

Паводле facebook.com/alaksej.trubkin