Беларусы ЗША зладзілі акцыю салідарнасці з Алегам Сянцовым

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў прадстаўнік беларускай дыяспары Вадзім Васільеў.


03-67277224_693885334406978_7760057914395459584_n_logo.jpg


14 ліпеня ў Нью-Йорку прайшоў «Марш паняволеных народаў» з удзелам беларусаў. На гэтым мерапрыемстве беларусы Амерыкі падтрымалі акцыю, якая праходзіць ва ўсім свеце ў падтрымку палітвязня Алега Сянцова, які ўжо шосты дзень нараджэння сустракае ў зняволенні.

Вадзім Васільеў, novychas.by