
Калектыўная Заява амэрыканскіх беларусаў
Мы, сябры Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў ЗША, асуджаем гвалт і зьдзек з боку дзяржаўных уладаў над мірнымі грамадзянамі Беларусі за іхнае дамаганьне справядлівага падліку галасоў у праведзеных прэзыдэнцкіх выбарах. Ганьба цяперашняму ўраду Рэспублікі Беларусь за гвалт над безабароннымі людзьмі, якія дамагаюцца справядлівасьці.
Адначасна мы зьвяртаемся да ўладаў ЗША з просьбай заступіцца за нявінных людзей у Беларусі ўсімі магчымымі палітычнымі й матэрыяльнымі сродкамі.
Ад імя ўправы БІНіМ
Вітаў Кіпель
Янка Запруднік
Лявон Юрэвіч