Беларусы Японіі зладзілі акцыю-пэрформанс супраць гвалту ў самым цэнтры Токіё

Беларусы Японіі зладзілі акцыю-пэрформанс супраць ґвалту ў самым цэнтры Токіё, каля знакамітай статуі Хаціко.

Мастак Ільля Ерашэвіч сымбалічна паказаў, як дыктатарскі рэжым спрабуе задушыць вольны беларускі народ, закручваючы на ягонай шыі пятлю з кожным новым імём вязьняў сумленьня. Пасьля таго, як былі названыя ймёны ўсіх 476 палітвязьняў (станам на 11.06), пятля ґвалту была перарэзаная, бо прагу беларускага народа да волі ні чым не зламаць.


02-199722200_206695151314299_8760907867290061439_n.jpg


Таксама быў прадэманстраваны тэрарыстычны захоп рэйса Ryanair, прыклады затрыманьняў за нацыянальныя колеры, зачытаны верш Янкі Купалы “Хто ты гэткі?” па-беларуску і ў японскім перакладзе, які зрабіла нашая ўжо беларуская японка Эўфрасіньня-Масако.


03-200208246_206695031314311_1868510657148213214_n.jpg


Беларусы Японіі разам з прысутнымі японцамі таксама ўшанавалі памяць загінулых.

Згуртаванне беларусаў Японіі