Беларусы Самары на iВолга 2.0

Беларусы Самарскай вобласці ў Міжнародны дзень дружбы прынялі ўдзел у творчых мерапрыемствах Моладзевага форуму «iВолга 2.0».


01.jpg

Салісткі вакальнага ансамбля «Каданс» Марына Кірылава і Вераніка Кузняцова на моладзевым форуме


Старажытнарымскі палітычны дзеяч, прамоўца і філосаф Марк Тулій Цыцэрон сцвярджаў, што ў свеце няма нічога лепш і прыемней за дружбу: выключыць з жыцця дружбу – усё роўна, што пазбавіць свет сонечнага святла. Колькі стагоддзяў мінула, а яго словы аб сяброўскіх адносінах людзей па-ранейшаму застаюцца актуальнымі, і дружба застаецца адной з найважнейшых каштоўнасцяў нашага жыцця. З сапраўднымі сябрамі многія жыццёвыя праблемы ўспрымаюцца лягчэй...

Усведамляючы важнасць гэтага паняцця, Генеральная Асамблея ААН сваёй рэзалюцыяй ў 2011 годзе заснавала Міжнародны дзень дружбы, які адзначаецца штогод 30 ліпеня. Беларусы Самарскай вобласці гэтую дату адзначылі асаблівым чынам.


02.jpg

На пляцоўцы змены «iVolga International» у чаканні сустрэчы з прадстаўнікамі з Беларусі


Моладзевы актыў Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» на чале з прэзідэнтам Ірынай Глускай прынялі ўдзел у мерапрыемствах урачыстага закрыцця VII Моладзевага форуму Прыволжскай федэральнай акругі (ПФА) «iВолга 2.0», які праходзіў на гасціннай самарскай зямлі з 23 па 30 ліпеня.

Сёлета гэты своеасаблівы моладзевы злёт сабраў 2 тысячы чалавек з чатырнаццаці рэгіёнаў ПФА і шасцідзесяці двух суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. На форуме працавала дзесяць змен, і адна з іх – «iVolga International» – сабрала прадстаўнікоў дзесяці дзяржаў блізкага замежжа.


03.jpg

Намеснік кіраўніка моладзевага аддзялення Георгій Курмакоў на Моладзевым форуме «iВолга 2.0»


Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі каардынатар Таццяна Печань і студэнты Данііл Лемяшэўскі, Вікторыя Нікіціна з Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Студенты і іх настаўнік распавялі пра універсітэцкі праект «Захоўваючы памяць аб мінулым, будуем будучыню!», які грунтуецца на дружбе з архітэктарам і скульптарам Валянцінам Занковічам.

– Ініцыятыва наведаць Моладзевы форум «iВолга 2.0» менавіта ў Міжнародны дзень дружбы належыць моладзеваму аддзяленню арганізацыі, – патлумачыла Ірына Глуская.


04.jpg

Прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі на Форуме «iВолга 2.0»


– Мы хацелі ўбачыць жыўцом такі грандыёзны моладзевы праект, пазнаёміцца з перадавым вопытам, каб выкарыстоўваць яго ў дзейнасці арганізацыі, пазнаёміцца з прадстаўнікамі нашай радзімы, якія прыехалі з Мінска. І вядома, для нас было вельмі важна падтрымаць наш беларускі вакальны ансамбль «Каданс», які быў запрошаны ў канцэртную праграму ўрачыстага закрыцця форуму. Вельмі сімвалічна, што наш візіт на гэтае цудоўнае моладзевае мерапрыемства адбыўся ў Міжнародны дзень дружбы, бо менавіта дружба займае асаблівае месца ў жыцці кожнага чалавека. Нездарма індыйская прыказка кажа «Не парывай груба нітку дружбы, бо калі прыйдзецца зноў яе звязаць, то застанецца вузел», – дзеліцца сваімі ўражаннямі адна з двух намесніц кіраўніка моладзевага аддзялення Марына Кірылава.


05.jpg

Дружба – паняцце асаблівае


Таксама самарскія беларусы падчас форуму вырашалі практычныя пытанні. У ходзе нефармальнай Ірына Глуская і намеснік кіраўніка моладзевага аддзялення Георгій Курмакоў абмеркавалі з прысутнымі віцэ-губернатарам Аляксандрам Фяцісавым і кіраўніком гарадской акругі Самара Аленай Лапушкінай пытанні ўсталявання партнёрскіх адносін паміж Савецкім раёнам гарадской акругі Самара і Заводскім раёнам горада Мінска. Акрамя гэтага, было ўзгоднена і атрымала падтрымку з боку выканаўчай улады пытанне аб усталяванні адукацыйнага і творчага партнёрства паміж Дзіцячай школай мастацтваў №5 горада Магілёва і Дзіцячай школай мастацтваў №3 «Младость» горада Самара.

Мікалай Бойка, «Руска-Беларускае Братэрства 2000»