Напярэдадні сустрэчы Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна ў Манхэтане прайшла акцыя беларускай дыяспары супраць падтрымкі расійскімі ўладамі рэжыма Аляксандра Лкашэнкі. 
Акцыя прайшла каля будынку Расійскага Кансуляту ў Манхэтане (Нью Ёрк), яна была арганізавана і праведзена па ініцыятыве Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня (BAZA).
	 На мітынгу быў агучаны зварот да Генеральнага Консула Расійскай Федэрацыі ў Нью-Ёрку з заклікам спыніць падтрымку дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Мітынг праведзены як яшчэ адно папярэджаньне дэмакратыям свету, што пуцінская Расея — гэта «спонсар міжнароднага тэрарызму і санкцыі ў адносінах да Расіі павінны быць больш жорсткімі». 
 
 
 
Джо Байден, як адзначаюць удзельнікі мітынга, напярэдадні сустрэчы ў Жэневе з Уладімірам Пуціным павінен аб гэтым памятаць.
 
					 
					 
					 
													
 
																								 
																								 
																								 
																								 
																								