12 красавіка беларуская абшчына Рэспублікі Малдова традыцыйна прыняла ўдзел у Міжнародным конкурсе дуэтаў “Песні, якія нас аб’ядноўваюць”, які праходзіў у Мінску.
У конкурсе ўдзельнічалі 12 краін: Беларусь, Індыя, Італія, Кітай, Латвія, Літва, Малдова, Польшча, Расія, Турцыя, Украіна, Эстонія.
Малдоўскі дуэт – Ганна Катовіч і Арына Кара – заняў 2-е месца і атрымаў “Срэбную ліру”, выканаўшы песні “Балада” на беларускай мове і "Хора Малдовы" на малдоўскай.
Юры Статкевіч