Рэўвен Рыўлін у віншаванні з 3 ліпеня пажадаў Лукашэнку асабістага дабрабыту.
Беларусы Ізраіля заклікаюць прэзідэнта асудзіць рэпрэсіі ў Беларусі.
Дыяспара беларусаў у Ізраілі адправіла прэзідэнту краіны Рэўвену Рыўліну зварот, у якім яны выказалі расчараванне з нагоды таго, што ён павіншаваў Лукашэнку з 3 ліпеня.
Многія СМІ Ізраіля таксама рэзка выказаліся ў адносінах дадзенага кроку прэзідэнта, які завяршае на гэтым тыдні сваю кадэнцыю.
Нагадаем, у лісце Рэўвен Рыўлін пажадаў Лукашэнку асабістага дабрабыту.